Перайсці да зместу

Ян Раўп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Раўп
в.-луж.: Jan Rawp
Дата нараджэння 17 лістапада 1928(1928-11-17)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 2007(2007-09-13)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Lubina Holanec-Rawpowa[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыказнавец, кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Ян Раўп, згадваецца ў некаторых крыніцах таксама пад падвойным сербалужыцка-нямецкім прозвішчам Rawp-Raupp (в.-луж.: Jan Rawp; 17 лістапада 1928, Браўншвайг, Германія13 верасня 2007, Будзішын, Германія) — лужыцкі кампазітар і гісторык сербалужыцкай музыкі. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1970, 1974).

Нарадзіўся ў 1928 годзе ў сям'і опернай спявачкі Рут-Маркі Раўпавай і лекара. Пражываў у Берліне і Дрэздэне, дзе выхоўваўся ў сям'і свайго дзеда з боку маці вядомага сербалужыцкага кампазітара Бярната Краўца. З 1938 па 1944 гады навучаўся ў розных вышэйшых навучальных установах у Берліне, Дрэздэне і Баўтцэне. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны працягнуў сваё навучанне ў Вышэйшай школе мастацтва і тэатра ў Баўтцэне. Потым навучаўся ў Сербалужыцкім педагагічным інстытуце ў Радзіборы, па заканчэнні якога некаторы час працаваў настаўнікам.

З 1947 года па накіраванню сербалужыцкай арганізацыі «Домавіна» навучаўся ў Пражскай кансерваторыі, з 1951 па 1955 гады — студэнт факультэта гісторыі мастацтваў у Карлавым універсітэце ў Празе. У 1955 годзе ажаніўся з арганісткай Любінай Галанец.

Пасля вяртання ў 1955 годзе ў Лужыцу да 1986 года працаваў гісторыкам сербалужыцкай музыкі ў Інстытуце сербалужыцкага народазнаўства (з 1992 года — Сербалужыцкі інстытут). Займаўся сістэматызацыяй музычнай культурай лужычанаў. З 1962 года — прафесар універсітэта імя Гумбальдта.

З 1972 па 1980 года — старшыня Таварыства сербалужыцкіх музыкаў (Koło serbskich hudźbnikow). Быў членам Прэзідыума Саюза кампазітараў і музыкаў ГДР і членам Камісіі народнай музыкі Акадэміі мастацтваў у Брно. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага грамадства народнай музыкі ў Лондане. З 1990 года — член сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Маціца серба-лужыцкая».

За сваю дзейнасць па развіццю сербалужыцкай музычнай культуры быў двойчы ўдастоены прэміі імя Якуба Чышынскага (1970, 1974), настаўніцкай прэміі Домавіны (1971, 1975) і ордэнам «За заслугі перад Айчынай» (1978).

Памёр 13 верасня 2007 года ў Будзішыне. Пахаваны на Тухорскіх могілках.

  • Drehe mich im Reigen — Volkslieder der Lausitzer Sorben (1960)
  • Sorbische Volksmusikanten und Musikinstrumente (1963)
  • Metamorfozy, 1964
  • Sorbische Musik. Ein Abriss in Wort und Bild (1966)
  • Esej, 1967
  • Concerto animato, 1970
  • Sinfonija verte-bleue, 1975
  • Sorbische Volksmusikinstrumente und der «Atlas der deutschen Volkskunde» 1937/39. Lětopis, Reihe C, 1977, Nr. 20, s. 32-45
  • Serbska hudźba (1978)
  • Kralowy huslerski spěwnik (1984)

Зноскі

  1. а б Jan Raupp // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  3. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  • Marka Cyžowa: Dr.. Jan Rawp njebóh. W: Rozhlad 57 (2007) 11, str. 405sl.